Каментары да артыкула

Ізраіль загрузіў мільёны фотаздымкаў у сістэму распазнавання твараў Amazon, каб сачыць за палесцінцамі

  • Юзік
    17.11.2026
    Не блытайце палесцінцаў і прыхільнікаў хамаса
    Таксама не забывайцеся (ці пацікаўцеся) пра тое, якім чынам хамас маніпулюе мясцовым неадукаваным і бедным насельніцтва
  • Абу Яхья
    17.11.2026
    Юзік, Тое ж самае кажуць пра "агрэсараў" з "таталітарным мысьленьнем" - беларусаў - абылгаўшы і скінуўшы Расеі.
  • ага
    17.11.2026
    Юзік, Натанʼяху і Трамп - вялікія сябры. Паводле міжнародных стандартаў - сектар Б зʼяўляецца акупаванай Ізраілем тэрыторыяй, пра што мала хто і ўзгадвае ўжо. Так жа акупавалі й некалькі вёсак у Сірыі ня так даўно. Таму сочаць дакладна так, як у нас, у Беларусі. І слушна тут пісалі - Ізраіль па сваіх стандартах цяпер блізкаўсходняя, а ніяк не еўрапейская краіна. І ня трэба старацца яго да Захаду штучна прычапіць.

    У Ізраілі, нагадаю, перахоўваюцца вядомыя ўкраінскія карупцыянеры Міндзіч і Цукерман, якія нейкім таямнічым чынам страцілі ўкраінскае грамадзянства.

    Асобна для тых, хто зараз мяне ў юдафобы запісваць кінецца. Была навіна пра габрэйскіх рєжысёраў, якія фільм пра знішчэнне мірнага насельніцтва ў Газе знялі. Яны - мае героі, як і тыя, хто ратаваў звычайных габрэяй ад Халакосту ў Другую сусветную.
  • Степан
    17.11.2026
    ага,
    С волками жить - по-волчьи выть. Европейские стандарты - для Европы и то - они уже сами не тянут, поскольку есть вещи, которые нельзя сделать в белых перчатках.
  • Юзік
    17.11.2026
    Што па хамасу?
    Палесціна пад хамасам патрэбна толькі арабам у Еўропе (як чарговы аргумент для хваляванняў) і фанатам Грэты. Эдраган троху набраў палітычных пунктаў на Палесціне, але далей за гучныя заявы справа не пайшла. Арабскія братэрскія краіны спачуваюць але хамасаўцаў не хочуць бачыць у партнёрах… затое іранскія і расейскія кіраўнікі бачаць у іх сяброў…
    што рабіць? Ніхто асабліва не ведае і ва ўсіх свае справы
  • Лайдак
    17.11.2026
    Беларусам падабаецца такая навіна. А калі ў Беларусі паўсюль камер начапілі, каб сачыць за людзьмі, то такое чамусьці не падабаецца.
    Як гаворыцца, "Вы не понімаете, это другое"
  • патрапіў амазон
    17.11.2026
    А дазвол на збор персанальных звестак быў? Амерыканскія юрыдычныя стануць у чаргу, каб падаць калектыўны пазоў аб незаконным зборы, выкарыстанні і распаўсюджванні персанальных дадзеных. Адціснуць мільярды амерыканскіх грошай і выдаляць усе дадзеныя.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць