БЕЛ Ł РУС

Унясенне крыві Яна Паўла ІІ у Чырвоны касцёл — 2 красавіка

1.04.2013 / 16:17

2 красавіка, у 8-ю гадавіну смерці бласлаўлёнага Яна Паўла II, у мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца ўрачыстае ўнясенне яго рэліквій і спецыяльная святая Імша. Пачатак — у 17.00.

Па просьбе кс. Уладзіслава Завальнюка, пробашча парафіі, рэлікварый з крывёю перадаў Мітрапаліт Кракаўскі кардынал Станіслаў Дзівіш, былы асабісты сакратар папы Яна Паўла II.

Захавалася толькі невялікая ампула з крывёй Яна Паўла ІІ. У апошнія дні хваробы Святога Айца асабістым урачом Пантыфіка ў яго была ўзята кроў і перададзена ў Цэнтр пералівання крыві рымскай клінікі «Bambino Gesu» для магчымага далейшага пералівання. Пераліванне не было здзейснена, і кроў была захавана ў чатырох невялікіх кантэйнерах. Два з іх былі перададзены кардыналу Станіславу Дзівішу, асабістаму сакратару Яна Паўла ІІ; яшчэ два засталіся ў шпіталі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула