БЕЛ Ł РУС

Пры планах 9-10 млн тон збожжа сабралі толькі 7 млн

17.09.2013 / 14:18

Сяргей Гезгала

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання апублікавала звесткі пра ўраджай гэтага года. Яны несуцяшальныя. Па стане на канец жніўня сабралі ўсяго 6,9 млн тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць склала 31,5 цэнтнера з гектара. Гэта на 6,1 ц, або амаль на 18% ніжэй, чым летась. У выніку перакрэслены план збору 9-10 млн тон, пра які трубілі цэлую весну й лета.

Прычына тут звычайная: сельская гаспадарка залежыць ад прыродных умоваў, а яны сёлета былі неспрыяльныя. Доўгая халодная вясна змянілася паводкамі, а пасля быў даволі няўдалы чэрвень. У гэтым не было б нічога незвычайнага, калі б не той факт, што збор збожжа ў Беларусі — гэта не проста эканамічны паказчык, а палітычны момант. Любы прырост тлумачыцца поспехам беларускай эканамічнай мадэлі, а любое падзенне не афішуецца або змякчаецца прыпіскамі.

Паводле звестак Белстата, у выніку падзенне ўраджаяў, агульны аб’ём сельскагаспадарчай прадукцыі знізіўся за першыя 8 месяцаў на 2,8% проці мінулага года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула