БЕЛ Ł РУС

У Мінску распачынаецца чарговы сезон курсаў «Мова ці кава»

9.01.2014 / 11:27

Тэма першага занятка — «АБШЧЭПІТ»:)

На занятку будзе лексіка і слоўнік для размовы ў кавярні. А таксама дыскусія: ці варта размаўляць на мове з афіцыянтам? Чаму ў рэстаранах звычайна няма беларускага меню? Ці абавязаны бармен адказваць кліенту на беларускай? І ці ўвогуле лёгка ў Мінску адкрыць сваю «маленькую кавярню»?

Госці «Мова ці кава» — гаспадары мінскіх рэстаранаў, у тым ліку бара «Тутэйшыя», які нечакана апынуўся ў цэнтры інтэрнэт-скандалу праз інфармацыю пра «зніжкі беларускамоўным». У якасці «свежай галавы» прыйдзе Паліна Рэспубліка.

Вядоўцы — Алесь Залеўскі, Васіль Дранько-Майсюк і Уладзь Лянкевіч.

Першы занятак пройдзе 13 студзеня а 19-й гадзіне ў новым месцы: ЦЭХ. Курсы змянілі месца правядзення — цяпер яно зможа змясціць усіх ахвочых, — але застаюцца вернымі сваёй канцэпцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула