БЕЛ Ł РУС

Селянін, палонены і раздзеты ўкраінскімі спецназаўцамі, стаў героем інтэрнэту, з'явіліся новыя відэа з ім

24.01.2014 / 13:45

Сяргей Гезгала

Учора Украіна была ў шоку ад відэа, калі затрыманага дэманстранта аголеным здымаюць байцы адной з сілавых структур.

Пацярпелым аказаўся добраахвотнік з Чацвёртай казацкай сотні Самаабароны Міхаіл Гаўрылюк. Ён селянін з-пад Чарнаўцоў, які правёў на Майдане цэлы месяц.

На гэтым фота ён сячэ дровы на Майдане.

«Пшаніцы 75 сотак пасеяў, яна ўзышла так дружна, як цвічкі, зараз да вясны магу быць у Кіеве. Пасля гародніну пасею, і зноў назад, — жартаўліва расказваў ён журналістцы ў снежні. — Што жонка можа сказаць казаку? Дзе трэба народу, там і ён. А яна і без мяне нармальна жыве, не галадае, прызвычаілася. Я сам з вёскі, спачатку некалькі гадоў у горадзе мыкаўся, потым зноў дадому вярнуўся».

Каларытны мужчына ў кажусе і кажушанай гуцульскай шапцы, ён фігураваў на шматлікіх здымках і відэа з Майдану.

Учора Украіна была ў шоку ад відэа з Гаўрылюком на марозе.

Урэшце міліцыя яго адпусціла. Мужчыне аказана медыцынская дапамога.

Насуперак чаканням аўтараў відэа, Гаўрылюк стаў новым сімвалам Майдану: «Ён нават у палоне вёў сябе як казак, не схіліўся», — пішуць у інтэрнэце.

Міністэрства ўнутраных справаў прызнала факты, выяўленыя на відэа, і прынесла афіцыйныя прабачэнні.

* * *

«Беркутавец» з Херсона, які выставіў відэа з аголеным дэманстрантам: «Украина для русских!»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула