БЕЛ Ł РУС

Цароў падтрымаў сепаратыстаў у Луганску: Выбары трэба перанесці на канец восені

12.04.2014 / 19:22

Cёння ў Луганску кандыдат у прэзідэнты Украіны Алег Цароў правёў прэс-канферэнцыю для журналістаў і наведаў мітынг перад захопленым і блакаваным прарасійскімі актывістамі будынкам УСБУ.

Выступаючы перад журналістамі, Цароў заявіў, што пасаду кіраўніка дзяржавы для яго не з'яўляецца самамэтай.

«Прэзідэнцтва — гэта ўсяго толькі пляцоўка для дасягнення сваіх мэтаў і прасоўвання сваіх ідэй. Зараз галоўнае — каб не праліць кроў», — сказаў Цароў.

Прыярытэтнымі задачамі кандыдат у прэзідэнты назваў федэралізацыю краіны і наданне расійскай мове статусу другой дзяржаўнай.

Паводле яго слоў, таксама неабходна дамагчыся пераносу выбараў з 25 мая на канец восені.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула