У Мінску адчыняць «шкатулку пані Шыманоўскай»
Музычна-гістарычную фантазію «Шкатулка пані Шыманоўскай» пакажуць13 мая ў канцэртнай зале «Верхні Горад» (пл. Свабоды 23а) а 19-й.
Кожны чалавек ў глыбіні душы — рамантык. Кожную дзяўчыну, кабету прыцягвае эпоха баляў, прыгожых строяў, музычных салонаў! Кожны хлопец, гледзячы на ўланаў у мундзірах верхам на кані, уяўляе сябе ўдзельнікам слаўных баталій!
Людзей вабіць прыгажосць і урачыстасць. Але не менш за прыгажосць вабіць і сама гісторыя, магчымасць зазірнуць у мінулае, дакрануцца да таго, што аддзелена стагоддзямі, зразумець, пра што думалі людзі, якія жылі раней і адчуць дух таго часу!
Рэканструкцыяй музыкі пачатаку ХІХ стагодзя займаецца калектыў пад назвай Doux Souvenir. Музычна-гістарычны праект Doux Souvenir - гэта унікальны культурны праект, які праз выкананне музыкі распавядае пра эпоху Напалеона, стылі «Ампір», гісторыю тых часоў.
Пры спалучэнні інструментальнага выканання на віяланчэлі і фартэпіяна музыкі Міхала Клеафаса Агінскага, Восіпа Казлоўскага, Марыі Шыманоўскай; вакальных рамансаў; вершаў выбітных паэтаў таго часу — Гётэ, Міцкевіча і відовішчнымі паланэза і мазуркі, атрымалася музычна-гістарычная фантазія «Шкатулка пані Шыманоўскай».
Далучыцца да падарожжа ў свет баляў, уланаў і свецкіх салонаў Вас запрашаюць музычна-гістарычны праект Doux Souvenir і канцэртная зала «Верхні горад»!