БЕЛ Ł РУС

Кніга-цуд і падарожжа ў казку: у чацвер — прэзентацыя кнігі Сержука Вітушкі «Тэатр»

2.12.2014 / 09:45

Крысціна Вітушка, facebook.com

4 снежня ў чацвер а 16-й гадзіне ў выдавецтве «Тэхналогія» (Мінск, вул. Ляўкова, 19) адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Сержука Вітушкі «Тэатр».

Кніга — сапраўдны падарунак беларускім дзеткам і бацькам. Кніга-цуд і падарожжа ў казку. Яна дапаможа зарганізаваць пальчыкавы тэатрык для маленькіх, тэатр ценяў і сапраўдныя пастаноўкі-ўвасабленні казак для школьнікаў. Лічылкі, загадкі, забаўкі, гульні, вершыкі для масажыка, пантамімы… 

Вельмі важна адзначыць якасную паліграфію, зручны фармат і надзейны пераплёт — з такой кнігай выгадуюцца некалькі дзетак, і яна пяройдзе ў спадчыну будучым унукам. Такія кнігі варта таксама набываць у садкі і школы, дарыць выхавацелям і настаўнікам, няням і бабулям.

Кніга выдатна ілюстрваная малюнкамі Алега Аблажэя і фотаздымкамі Jura Sidun (на ёй сябры бацькоўскай суполкі dzietki.org убачыць сваіх дзетак у Тэатры юнага гледача ў час Ялінкі-2012).

Укладальнік кнігі - сястра Сержука, які маладым пайшоў у лепшы свет, Ларыса Сагановіч.

Віншую яе з выданнем, а таксама Liudvika Kardzis,Paulina Vit і ўсіх нас!

Усмешка і дабрыня на кожнай старонцы. Дзякуй, Сяржук, за яшчэ адзін падарунак нам.

***

Сяржук Вітушка (1965—2012) — гісторык, педагог, аўтар казак для дарослых і дзяцей., з 1987 г. — кіраўнік незалежнага мінскага таварыства «Талака», ад 1991 г. жыў у Вільні, працаваў настаўнікам гісторыі ў віленскай беларускай школе імя Ф.Скарыны. Арганізатар і першы дырэктар адноўленага Віленскага Беларускага музея імя І.Луцкевіча. Страціўшы зрок, ладзіў «сляпыя экскурсіі» для беларусаў па Вільні, пісаў казкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула