БЕЛ Ł РУС

Як зрабіць беларускую Вікіпедыю цікавейшай? АПЫТАННЕ

11.12.2014 / 14:27

Аляксандр Арсёнаў

Моладзевае аб’яднанне «Фаланстэр» на Урбаністычным Фестывалі распачала кампанію па Вікіфікацыі гарадскога асяроддзя ў беларускай Вікіпедыі. Арганізацыі патрэбная дапамога: распавядзіце, як зрабіць беларускую Вікіпедыю цікавейшай і больш ужывальнай.

Апытанне дазволіць вызначыць кола накірункаў, у якіх магчыма якасна развіваць Вікі-актыўнасць на працягу наступнага года.

Даследчыкі з «Фаланстэра» прапаноўваюць кожнаму, хто хоць раз звяртаўся да любой Вікіпедыі, узяць удзел і адказаць на некалькі пытанняў.

Запоўніць анкету

Вікіфікатары збіраюцца напісаць артыкулы пра гарадское асяроддзе. Першым стаў артыкул пра Асмалоўку, першы тыпавы спальны раён Мінска. «Гэта толькі пачатак, бо артыкулаў пра выбітныя беларускія з'явы, месцы, падзеі, людей не шмат, ці яны невялікія», — тлумачыць «Фаланстэр».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула