БЕЛ Ł РУС

Пад Папаснай украінцы ўзялі ў палон баевіка-беларуса ФОТА

5.02.2015 / 08:57

Сяргей Гезгала

З ягоных словаў, ён «прыехаў абараняць сваю бабулю з Луганска».

Украінскія войскі вытрымалі націск расійскіх сілаў у раёне кліна Папасная—Дэбальцава—Арцёмаўск. Іх сістэма фартыфікацый аказалася эфектыўнай, а праца артылерыі, танкаў і штурмавых груп была зладжанай.

У прыватнасці, у нядзелю 1 лютага ўкраінская армія адбіла напад сіл тэрарыстаў у ваколіцах горада Папасная, у флангу дэбальцаўскай групоўкі. Папасная — горад у Луганскай вобласці, між чыгуначным вузлом Дэбальцава і цэнтрам нафтаперапрацоўкі Лісічанск.

Баевікі абышлі пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў з двух флангаў і з тылу, дзе яны замініравалі дарогі, маючы намер адрэзаць пазіцыі ад магчымага падмацавання. Пасля чаго пачалі закідваць акопы гранатамі. Аднак дадатковыя сілы ўкраінскіх войскаў, заўважылі мінаванне, аб'ехалі і ўступілі ў бой, які доўжыўся да поўдня.

У выніку бою, паведамляюць украінскія СМІ, баевікі адступілі. Яны забралі з сабой частку загінулых і параненых, 12 загінулых засталіся ляжаць у полі. Адзін з баевікоў быў узяты жывым. Ім аказаўся жыхар Беларусі, які, з ягоных словаў, «прыехаў абараняць бабулю з Луганска».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула