Мова наша. Тыповыя памылкі «Нашай Нівы» за красавік — 1
Увесь час мы ў «Нашай Ніве» запісваем тыповыя памылкі, якія выпраўляем у артыкулах рэпарцёраў і пазаштатных аўтараў. Гэтую падборку рассылаем супрацоўнікам.
Такім чынам мы стараемся ўзняць культуру мовы.
Праблема ў тым, што са школы і ўнівера людзі выходзяць з нетрывалымі ведамі беларускай. Да таго ж, дамінацыя расейскай мовы ў гарадскім асяроддзі, на радыё і ТБ блытае людзей. Даводзіцца ўвесь час нагадваць правілы.
Мы падумалі, што гэтыя памылкі могуць быць цікавыя і чытачам, якія вучаць мову ці любяць мову. Гэта ж тыповыя выпадкі.
Форма тлумачэння — мінімалістычная.
Асманская Імперыя, Вялікае Княства Літоўскае і г.д. Па новым правапісе ў назвах краін усе словы пішуцца з вялікай літары
Цяпер — гэта «ў гэты час», «у гэты момант», а зараз — гэта «за нейкі час», «хутка», «неўзабаве»
Фларэнцыя — фларэнційскі
сЭкс, сЭксуальны, сЭксапільны, сЭрвіс
бізнЭс
пабочныя асобы, а не пастароннія
успрыманне, а не ўспрыняцце
БелстатА, апаратА, будынкА (канчаткі мужчынскага роду адзіночнага ліку роднага склону)
шэрагУ, менеджментУ, бізнэсУ, прадуктУ, акцэнтУ (канчаткі мужчынскага роду адзіночнага ліку роднага склону)
аднЫм махам, а не аднім
у жывым эфіры, а не ў прамым эфіры
у ранГУ, а не ў ранзе
ТаЦЦяна, а не Тацяна
наўраД ці
па навучальнай РАБОЦЕ, а не навучальнай працы
кіраўніка апарата Саўміна (апарата тут з малой літары)
пад выглядам барацьбы, а не пад відам барацьбы
падобны да кагосьці, а не на кагосьці
дзЯвяты, дзЯсяты, дзЯсятак, дзЯвятка
узваЖВае
каля 1,5 мільёнА
я хачу зрабіць краіну лепшАЙ. а не лепш (тут прыметнік, а не прыслоўе)
слова «прадставіць» лепш не ўжываць. У залежнасці ад кантэксту, лепш пісаць «прэзентаваць», «падаць», «паказаць» і г.д.
Перамяненне Гасподняе лепш чым Праабражэнне Гасподняе
МатаролУ 32 гады
раССледаванне
грамадска карысныя работы — пішам асобна, без злучка
паўгОдА
ВЯлікабрытанія
оконное стекло па-бел. = шыба (адным словам)
растление = разбэшчванне