БЕЛ Ł РУС

Сярэдні заробак нянек у Мінску складае 7,5—8,5 мільёнаў рублёў

15.05.2015 / 11:45

Сяргей Гезгала

Пра гэта ў інтэрв'ю газеце «Народная воля» расказала кіраўніца кадравага агенцтва «Тэзоры» Юлія Гадунова. 

Сярэдняя гадзінная стаўка нянькі ў агенцтве «Тэзоры» складае цяпер 53 500 рублёў. Найлепшыя спецыялісткі бяруць 5 даляраў за гадзіну. Гадунова прыводзіць прыклад маладой нянечкі з дасканалым веданнем англійскай мовы, гатовай працаваць у трохдзетнай сям'і.

Хатнія работніцы ў Мінску просяць 60 000—75 000 рублёў (4—5 даляраў) за гадзіну. Часта сем'і наймаюць памочніцу па гаспадарцы раз на тыдзень на чатыры гадзіны для прыборкі.

Па словах Гадуновай, у заможных сем'ях Мінска з'яўляецца попыт на больш спецыфічную прыслугу. Напрыклад, дзень працы прафесіянала па доглядзе за гардэробам каштуе да 800 тысяч рублёў. Такі работнік мые, даглядае адзенне і робіць яго хімчыстку ў хатніх умовах. Гэтай працай займаюцца прафесіяналы, што раней працавалі ў тэатрах ці салонах хімчысткі.

Праца кухара каштуе 5—7 даляраў за гадзіну. Усё больш сем'яў наймае кухара 2—3 разы на тыдзень на некалькі гадзін, каб вызваліць гаспадароў ад гатоўкі.

Заробкі прыслугі ў Берасці параўнальныя з мінскімі, кажа Гадунова, але спектр попыту там вузейшы.

Усе вышэй прыведзеныя расцэнкі адносяцца да прафесійнага сегменту. Па аб'явах, не праз агенцтва, можна знайсці нянечак і хатніх памочніц танней.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула