БЕЛ Ł РУС

У Мірскім замку выступяць «Дыскатэка Аварыя» і Шуфуцінскі

20.05.2015 / 16:11

Аляксандр Арсёнаў

…а таксама Ёлка, Хлястоў і Ланская.

Тэлеканал АНТ анансаваў шоў «Музычныя вечары ў Мірскім замку», што пройдзе з 12 па 14 чэрвеня.

«У маляўнічым месцы збяруцца аматары выдатнай музыкі і добрага адпачынку», — абяцае анонс.

А 9-й гадзіне вечара 12 чэрвеня пройдзе першая частка канцэрту «Песня года Беларусі-2015». А 1-й ночы пачнецца сольны канцэрт «легенды шансона» Міхаіла Шуфуцінскага. Наступным днём а 7-й вечара пачнецца канцэрт Аляксея Хлястова, за ім а 9-й — Алены Ланской, а з 1-й ночы будзе граць расійская «Діскотека Аварія». У нядзелю, 14 чэрвеня а 9-й пройдзе другая частка «Песні года Беларусі», а з 1-й ночы выступіць расійская спявачка Ёлка.

Фэст праводзіцца ўжо ў дзявяты раз. Раней на ім выступалі і фольк- ды рок-гурты — «Машіна времені», «Без білета», «Троіца», «Стары Ольса», «TT-34» і многія іншыя.

Чытайце таксама: Mirum Music Festival пройдзе 8-га жніўня

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула