Мова наша. Тыповыя памылкі «Нашай Нівы» за чэрвень — 1
Увесь час мы ў «Нашай Ніве» запісваем тыповыя памылкі, якія выпраўляем у артыкулах рэпарцёраў і пазаштатных аўтараў. Гэтую падборку рассылаем супрацоўнікам.
Такім чынам мы стараемся ўзняць культуру мовы.
Праблема ў тым, што са школы і ўнівера людзі выходзяць з нетрывалымі ведамі беларускай. Да таго ж, дамінацыя расейскай мовы ў гарадскім асяроддзі, на радыё і ТБ блытае людзей. Даводзіцца ўвесь час нагадваць правілы.
Мы падумалі, што гэтыя памылкі могуць быць цікавыя і чытачам, якія вучаць мову ці любяць мову. Гэта ж тыповыя выпадкі.
Форма тлумачэння — мінімалістычная.
мадонна, Ганна, Жанна (дзве н)
бітва пры Сініх Водах — абодва словы з вялікай літары
канцавіны лепш за канечнасці
у дзеяслове «пазбавіцца» ёсць адценне сэнсу жадання (= анг. to get rid of), у адрозненне ад расейскага лишиться. Таму там, дзе па-расейску «рабочий лишился ноги» па-беларуску «работнік страціў нагу».
непаўналетні, а не няпоўнагадовы
камп'ютар, а не кампутар
МанчэстЭр (на імёны ўласныя правіла -ар у фіналях запазычанняў не распаўсюджваецца)
раССтрыга
ТроЙца
дЗВЮх манет, дЗВе манеты
вОсемсот
ГрыбаўскайЦЕ, РакашуЦЕ – канчаткі літоўскіх жаночых імён пішам з –це, а не –тэ
паўдня яны лазілі па школе, а не поўдня
па-беларуску завесы, а не петлі (дзвярныя)
ва Украіне лепш чым на Украіне
арганізацыя Чырвоны Крыж — пішам абодва словы з вялікай літары
век, гады лепш чым калькаванае слова «ўзрост»
Ялізава (пасёлак), а не Елізава
стагадовы, а не стогадовы
ЗімбабвЕ
ЭфіОпія
заробак у разы больШЫ, чым у … , бо тут гэта прыметнік, а не прыслоўе, а прыметнікі ў беларускай мове, як і ў ангельскай, французскай ці польскай у параўнальнай форме не супадаюць з параўнальнай формай прыслоўяў
баявік, але баЕвікі, бо ўжо не першы склад перад націскам
экстрЭмізм, экстрЭмальны
вОеначальнік, а не ваеначальнік
містАр, як і лідАр, катАР (судна), менеджАр, лаўкостАр
лічба = цифра, лік = число
пераследАваць, даследАваць, расследАванне
частая памылка: пасля слова, што сканчаецца на галосную, трэба пісаць «ў» кароткае. 10 чэрвеня Ў Мінску
у найбліжэйшыя выходныя, а не бліжэйшыя
пЕльмені (слова неславянскага паходжання)
апынуцца ў цэнтры бунту, а не аказацца
КлаўдыЁ Гуджэроці
арАндаваць
СА святлом, а не з святлом (нягледзячы на вымаўленне)
парадак дня, а не павестка дня
зМШэлы, а не заімшэлы
даяЗДЖаць, заЯЗДЖаць, пераяЗДЖаць
дзеЙНы прэзідэнт, а не дзейсны. Дзейсны – гэта значыць рэальны, а дзейны – гэта актыўны, цяперашні
углЕдзеўся, а не ўглядзеўся
блокпАсты
Вялікая Айчынная вайна — з вялікай літары пішам першыя два словы
Красная плошча — з вялікай літары пішам толькі першае слова
тэкстУ, імпартУ, бярозавікУ, хаосУ, прынцыпУ, перформансУ, рэсурсУ, чэмпіянатУ (родны склон, мужчынскі род)
статусА, рэйтынгА, раёнА, бізнэс-цэнтрА, з’ездА, парадА, праектА, міфА, матчА, альбомА, кангрэсА (родны склон, мужчынскі род).
не родись красивой… = не радзіся красны, а радзіся шчасны
чем дальше в лес, тем больше дров = далей у лес — болей труску