БЕЛ Ł РУС

Цана на газ для Беларусі знізілася да $139

16.08.2015 / 9:26

Сяргей Гезгала

Сярэдняя цана на расейскі газ для Беларусі ў I паўгоддзі склала 139 даляраў за тысячу кубаметраў супраць 166 даляраў за аналагічны перыяд 2014 года. Гэта вынікае са справаздачы «Газпрома».

У дакуменце таксама гаворыцца, што пастаўкі газу ў Беларусь у I паўгоддзі знізіліся на 3,8% да 9,45 млн куб. м.

Для параўнання: Украіна ў другім квартале плаціла за расійскі газ у сярэднім 246 даляраў. А сярэднегадавую цану газу, што пастаўляецца на экспарт у Еўропу, у «Газпроме» ацэньвалі ў 230—245 даляраў.

Цана на газ, які пастаўляецца «Газпромам» у Еўропу, разлічваецца па формуле, прывязанай да цаны на нафту, якая моцна ўпала з 2014 года. Цана на газ для Беларусі разлічваецца па адмысловай формуле з таго моманту, як наша краіна пагадзілася на прыватызацыю «Газпромам» «Белтрансгаза».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула