БЕЛ Ł РУС

Караткевіч і Дзмітрыеў ляцяць у Брусэль і Вашынгтон

16.10.2015 / 10:40

Сяргей Гезгала

дапоўнена

У панядзелак 19 кастрычніка Таццяна Караткевіч наведае Брусэль. У прыватнасці, яна возьме ўдзел у дыскусіі, арганізаванай Еўрапейскім фондам у падтрымку дэмакратыі.

Пасля візіту ў сэрца Еўрасаюза лідары кампаніі «Гавары праўду» скіруюцца за акіян.

У прыватнасці, на сайце Вільсанаўскага цэнтра з'явілася абвестка пра іх сустрэчу з амерыканскімі экспертамі.

Яна пройдзе 22 кастрычніка ад 10.30. У спатканні возьме ўдзел таксама былы пасол ЗША ў Беларусі Кенэт Яловіц.

На сайце цэнтра Таццяну Караткевіч рэпрэзентуюць як «аднаго толькі кандыдата ад дэмакратычнай апазіцыі, які ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах 2015 года ў Беларусі. Яна таксама першая зарэгістраваная кандыдатка-жанчына ў гісторыі краіны. Хоць АБСЕ ацаніла выбары вельмі крытычна, Караткевіч выкарыстала свой удзел у кампаніі, каб прыцягнуць увагу грамадзян да сацыяльна-эканамічным праблем, якія хвалююць звычайных выбарцаў па-за звыклым электаратам апазіцыі».

У часе кампаніі Караткевіч абяцала, што ў выпадку абрання прэзідэнтам яе першая паездка была б у Расію.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула