БЕЛ Ł РУС

У Нясвіжы ў пакеце ля смеццевых бакаў знайшлі труп немаўляці

4.12.2015 / 08:03

Цела нованароджанага выявіў днём 2 снежня на вуліцы Маладзёжнай у Нясвіжы мясцовы жыхар.

Чорны пакет, ужо разарваны, вісеў на плоце ля смеццевых кантэйнераў. З яго тырчала дзіцячая ручка. Мабыць, нехта дастаў мяшок са смеццевага бака раней і, убачыўшы страшную знаходку, павесіў на плот.

Інфармацыю пацвердзілі ў міліцыі.

«У Нясвіжы быў знойдзены труп немаўляці. Гэта хлопчык, амаль цалкам даношаны На целе дзіцяці няма прыкмет гвалтоўнай смерці. Жыванароджаны ён ці не, усталюе экспертыза», — паведаміў намеснік начальніка Нясвіжскага РАУС Дзяніс Яфімаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула