БЕЛ Ł РУС

Мова наша. «Кастусь сеў на гусь» і «У Беларусі пчолы па гусі»

29.12.2015 / 17:51

Як добра, думаю зараз, калі ёсць дзед ці баба, ад якіх можна пачуць і родную мову, і прыказкі, прымаўкі, і народны гумар. У дзяцінстве гэта не цаніў, але ж у памяці ўсё адклалася.

«Кастусь сеў на гусь» — дражніла мяне малога баба.

«Свет вялік, чаго не бываіць, і варона лапці абуваіць», — казаў дзед.

«У БеларусІ пчолы па гусІ, а мёд носяць рэзгінямі. — А як яны ў вулей лезуць? — Пішчаць ды лезуць», — гэта таксама дзед казаў.

«Еш. Ня будзіш есці, аслабеіш, пойдзіш на двор і павалішся», - і гэта дзед казаў. Дзеду майму 88 гадоў, нядаўна я запісаў на дыктафон ягоныя ўспаміны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула