БЕЛ Ł РУС

Варачыт і Сісуліт: у камуністычным Лаосе змянілася кіраўніцтва

20.04.2016 / 11:5

Сяргей Гезгала

Змена пакаленняў адбылася ў кіраўніцтве Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі.

Гэтая краіна з насельніцтвам 7 млн чалавек знаходзіцца між В'етнамам, Кітаем і Тайландам. У палітыцы яна цалкам залежыць ад В'етнама і капіюе палітычную сістэму гэтага свайго суседа.

У Лаосе захоўваецца аднапартыйная сістэма. Улада грунтуецца на ідэалогіі марксізму. Кіраўнічая партыя называецца Народна-рэвалюцыйнай.

Хуткі рост эканомікі В'етнама і Кітая даў штуршок эканамічнаму росту і ў Лаосе.

Сталіца краіны называецца В'енцьян.

Новым кіраўніком Народна-рэвалюцыйнай партыі Лаоса і прэзідэнтам краіны стаў 77-гадовы Буннянг Варачыт, які раней займаў пасаду віцэ-прэзідэнта. Новым прэм'ер-міністрам стаў Тханглун Сісуліт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула