БЕЛ Ł РУС

Польскія лібералы заклікалі да ўсяпольскага жаночага страйку сёння. Кіраўніца «Белсата»: Ідыятызм!

3.10.2016 / 09:38

Сяргей Гезгала

Усё пачалося з закліку знакамітай акцёркі Крыстыны Янды ў фэйсбуку. Яна нагадала пра страйк ісландскіх жанчын у 1975 годзе. Тады працуючыя і беспрацоўныя жанчыны на востраве вырашылі «узяць выхадны», каб грамадства пачало цаніць іх працу. Хатнія гаспадыні ў гэты дзень перадалі апеку над дзецьмі ў рукі мужчын. У акцыі ўзяла ўдзел большасць ісландак, што выклікала параліч у краіне.

Янда заклікала полек зрабіць тое самае, каб выказаць пратэст супраць далейшага абмежавання права на аборты ў краіне. Праект закона аб гэтым падтрымлівае нацыянал-кансерватыўная большасць у парламенце краіны.

Жаночы пратэст у Любліне на ўсходзе Польшчы. Фота «Газеты выборчай».

На сёння аборты ў Польшчы забароненыя, але існуюць выключэнні пры медычных паказаннях і ў выпадку гвалту. Новы закон мае ўзмацніць адказнасць за нелегальныя аборты.

Праз некалькі гадзін стане ясна, колькі польскіх жанчын падтрымаюць заклік аб забастоўцы.

Постар польскай ліберальнай Сучаснай партыі ў падтрымку страйку.

Хрысціянскія і кансерватыўныя сілы не падтрымалі страйку.

«Гэты ідыёцкі пратэст, які зводзіць жанчыну і яе правы да магчымасці пазбаўлення плоду, і, як кажуць іншыя, да забіцця ненароджанага дзіцяці, у Польшчы ніколі не здабудзе падтрымкі не тое што 90%, а нават 9% жанчын», — напісала ў фэйсбуку кіраўнічка тэлеканала «Белсат» Агнешка Рамашэўская.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула