БЕЛ Ł РУС

«Русафобка, засунь кветкі сабе ў д..пу»: Шарапава змясціла фота з англамоўнай кнігай Алексіевіч — адразу наляцелі «патрыёты» 

30.10.2016 / 10:37

АЯ

Экс-першая ракетка свету Марыя Шарапава змясціла ў сваім інстаграме такое фота. 

New on the nightstand: Voices From Chernobyl by Svetlana Alexievich. Re-reading this classic.

Фото опубликовано Maria Sharapova (@mariasharapova)

«Чарнобыльская малітва» Святланы Алексіевіч, перачытваю гэтую класіку», — такім подпісам суправадзіла фота тэнісістка. 

Але ў каментары пад фота адразу набеглі расійскія ўра-патрыёты, якія сталі дакараць Шарапаву праз тое, што яна чытае «русафобку». Але мала што русафобку, «чаму і кніга не па-руску?». 

«У гэтай Alexievich столькі агіды і нянавісці да Расіі, а Марыі, аказваецца, падабаецца такая цудоўная пісьменніца», «Цяпер засунь гэтыя кветкі сабе ў ду.у», «Пасля 2000 яна піша за грошы з-за мяжы, каб ачарніць усё, што было ў Саюзе», — у такім духу вытрыманы многія з 200 каментароў пад фота. 

Шарапава «тролям» не адказвае. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула