БЕЛ Ł РУС

«Наша раніца» на АНТ заўтра стане беларускамоўнай

20.02.2017 / 11:58

Аляксандр Гелагаеў

Заўтра, 21 лютага, увесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Праграма «Наша раніца» на тэлеканале АНТ у гэты дзень будзе цалкам па-беларуску.

«Упершыню ў сваёй гісторыі», — напісала ў сваім фэйсбуку журналістка АНТ Марыя Сысой.

Марыя напісала, што пад фінал здымак і пасля эфіру на беларускую перайшла ўся здымачная група.

«Дарэчы, наша каманда яшчэ год таму хацела зрабіць гэта, але свята выпала на выходны дзень, таму адклалі», — дадала яна.

У інтэрнет выкладзены тызер беларускамоўнай «Нашай раніцы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула