БЕЛ Ł РУС

АНТ можа зрабіць «Нашу раніцу» беларускамоўнай некалькі разоў на месяц

1.03.2017 / 11:53

Аляксандр Гелагаеў

21 лютага — у дзень Міжнародны дзень роднай мовы - праграма «Наша раніца» на тэлеканале АНТ упершыню выйшла на беларускай мове.

Супрацоўніца АНТ Марыя Сысой пазней напісала ў сваім фэйсбуку, што ёсць прапановы рабіць такія праграмы і ў далейшым, умовай штомесячных выпускаў беларускамоўнай праграмы сталі 5.000 праглядаў эфіру на Youtube.

«Зараз самы час падсумаваць вынiкi. Вельмі прыемна, што ў нас шмат гледачоў, якiя зацiкаўленыя ў наяўнасцi беларускамоўнага кантэнту на АНТ. На 17.00 28 лютага вас — тых, хто ўбачыў першы ў гiсторыi тэлеканала выпуск ранiшняй праграмы на беларускай мове, - было 11031 чалавек. Гэта удвая больш за нашыя прагнозы», - паведаміла Марыя ўчора.

У сувязі з гэтым, па яе словах, «ідэяй вітаць вас на мове толькі раз на месяц мы не абмяжуемся. Акурат зараз шукаем магчымасць рабiць гэта часцей».

«Як толькі схема канчаткова акрэслiцца, а новая беларускамоўная графіка намалюецца, адразу ж дадзім абвестку. Абяцаем — доўгага чакання не будзе», - напісала журналістка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула