БЕЛ Ł РУС

8 красавіка ў Мінску — «Дударскі фэст»

8.04.2017 / 10:08

Nashaniva.com

«Дуда — гэта душа нашага народа, — кажа лідар гурту «Стары Ольса» Зміцер Сасноўскі. — Гэта голас самой нашай зямлі.

Гэта шалёны подых усіх піроў і карчомных вечарынаў. Візгат старых танцаў і пранікнёнае гучанне абрадавых спеваў. Голас пахаванняў і развітання з загінулымі сябрамі. За сотні і сотні гадоў…

Сардэчна запрашаю наведаць гэтае свята, якое адбываецца раз на два гады. Абяцаю і ежу для розуму, і шаленства на танцполе».

Дударскі фэст — 2017 пройдзе ў клубе Re:public (Прытыцкага, 62), пачатак а 17:30. Удзел возьмуць гурты «Стары Ольса», Pawa, HardWood, Trollwald, Sakramant, LityTaler, PiobROCK.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула