БЕЛ Ł РУС

Беларусы Швецыі выйшлі на тамтэйшы гей-прайд з партрэтам Шуневіча

4.08.2018 / 18:11

nn.by

Некалькі беларусаў узялі ўдзел у штогадовым гей-прайдзе ў Стакгольме. Двое неслі расцяжку «Лепш быць геем, чым дыктатарам». А яшчэ адзін з удзельнікаў гей-прайду нёс бел-чырвона-белы сцяг і партрэт міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча ў колерах вясёлкі, паведамляе радыё «Свабода».

Раней партрэт Ігара Шуневіча пранеслі падчас прайду ў амерыканскім горадзе Луісвіль.

Гэта рэакцыя на некалькі антыгейскіх заяў беларускага Міністэрства ўнутраных спраў.

Гей-прайды — гэта шэсці ў абарону роўнасці людзей незалежна ад сэксуальнай арыентацыі. ЛГБТ-актывісты праводзяць іх у розных краінах свету. У некаторых гарадах яны маюць тэатралізаваны характар, у іншых — форму звычайнай маніфестацыі з плакатамі. Форму «прайду», ад англійскага слова «гордасць», абралі, каб даказваць, што ЛГБТ маюць права дэманстраваць свае адносіны публічна, як і гетэрасэксуалы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула