БЕЛ Ł РУС

«Белавія» набыла чатыры самалёты Boeing 737 max 8

11.03.2019 / 12:53

Nashaniva.com

Aviatix Home

10 сакавіка ў Эфіопіі разбіўся Boeing 737 max 8, усе пасажыры і члены экіпажа загінулі — 157 чалавек. За апошнія паўгода гэта ўжо другая катастрофа з удзелам такога авіялайнера. Кітай на час разбіральніцтва прыпыніў палёты Boeing 737 max 8, піша Tut.by.

«Белавія» цяпер такія самалёты не выкарыстоўвае, але ў найбліжэйшы час авіяпарк «Белавія» папоўніцца чатырма новымі Boeing 737 max 8. Прыбыццё першага самалёта чакаецца ў маі 2019 года.

«Белавія» на дадзены момант праводзіць навучанне ў Сіэтле тэхнічнага і лётнага персаналу па эксплуатацыі Boeing 737-MAX.

— Паколькі расследаванне прычын авіякатастрофы авіякампаніі Lion Air не завершана, а пра прычыны інцыдэнту Ethiopian airline казаць заўчасна, авіякампанія «Белавія» будзе працаваць у штатным рэжыме, чакаючы вынікаў экспертызы і робячы ўсё, каб палёты праходзілі бяспечна, — паведамілі Tut.by ў авіякампаніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула