БЕЛ Ł РУС

Велагонка на ледніку ў Францыі ператварылася ў жудаснае месіва

5.07.2019 / 15:5

Nashaniva.com

У сеціва трапіла відэа, як сотні веласіпедыстаў ляцяць з ледзяной гары ў французскіх Альпах, падаюць і налятаюць адзін на аднаго.

Ролік з'явіўся на старонцы ABC News у твітары.

На кадрах бачна, як гоншчыкі без тармазоў ляцяць па ледавіку на вяршыні гары Ле Да Альпы і ператвараюцца проста ў хаатычную масу ровараў і людзей.

Першапачаткова ўпала ўсяго некалькі гоншчыкаў, але паступова аб іх пачалі чапляцца іншыя і пачалося «сапраўднае пекла».

Экстрэмальныя велагонкі пад назвай Mountain of Hell («Гара пекла») праводзяцца ў Францыі ўжо не першы год. У гэты раз іх праводзілі 28-30 чэрвеня і на ўдзел адважыліся каля 700 веласіпедыстаў. Вядома, што ад старту да фінішу заезду перапад вышынь складае 2,5 тысячы метраў.

CHAIN REACTION: Hundreds of riders hurtle down an icy cliff and crash into one another as "Mountain of Hell" downhill bike race lives up to its name. https://t.co/PTM72wFr8y pic.twitter.com/d4234a0Psx

— ABC News (@ABC) 4 июля 2019 г.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула