БЕЛ Ł РУС

Еўрасаюз уключыў Беларусь у праграму «Усходняе партнёрства»

24.02.2009 / 10:28

Nashaniva.com

Але ўдзел Беларусі ў праграме апынецца пад пытаннем, калі Мінск прызнае назележнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, папярэдзіў міністр замежных спраў Чэхіі, што старшынствуе ў ЕС.

Еўрапейскі саюз афіцыйна ўключыў Беларусь у праграму «Усходняе партнёрства». Рашэнне было прынята 23 лютага ў Брусэлі кіраўнікамі ўсіх 27 краін — сябраў ЕС.

«Усходняе партнёрства»— гэта шматнацыянальны форум, створаны краінамі‑ўдзельнікамі ЕС і шасцю дзяржавамі Усходняй Еўропы і Закаўказзя — Беларуссю, Украінай і Малдовай — Азербайджанам, Арменіяй, Грузіяй.

УП скіравана на палягчэнне перамоваў па стварэнні зонаў свабоднага гандлю для паслуг і сельгаспрадуктаў, а таксама па заключэнні пагадненняў аб партнёрстве і палягчэнні візавых рэжымаў.

Старт праграме «Усходняе партнёрства», якая не прадугледжвае магчымасці сяброўства ў ЕС, але мае на ўвазе палітычнае і эканамічнае збліжэнне з Еўрасаюзам, будзе дадзены на саміце краін‑удзельніц праекта 7 траўня ў Празе.

У рамках праграмы УП шасці былым савецкім рэспублікам да 2013 году будзе выдзелена 350 млн еўра ў выглядзе дадатковай фінансавай дапамогі.

Учора міністр замежных спраў Чэхіі, якая старшынствуе ў ЕС, Карэл Шварцэнберг заявіў на прэс‑канферэнцыі ў Бруселі, што ў выпадку прызнання Беларуссю незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, ейны ўдзел у праграме «Ўсходняе партнёрства» апынецца пад пытаннем.

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула