БЕЛ Ł РУС

СК: Правяраем, навошта Чудзянцоў уладкаваўся качагарам у інтэрнат для дзяцей-інвалідаў

10.01.2020 / 17:16

Nashaniva.com

Сталічныя следчыя адрэагавалі на публікацыю «Нашай Нівы» наконт гвалту над непаўналетнім і правялі даследчую праверку.

Па выніках праверкі ў дачыненні да Уладзіміра Чудзянцова завялі крымінальную справу па ч. 2 арт. 167 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да заведама непаўналетняга).

Акрамя гэтага, да крымінальнай справы далучаныя матэрыялы праверкі ў дачыненні да Уладзіміра Чудзянцова па іншым факце дзеянняў сэксуальнага характару з непаўналетнім у 2016 годзе.

Таксама следчымі правяраюцца матывы працаўладкавання Уладзіміра Чудзянцова ў 2006 годзе машыністам (качагарам) кацельні ў адну са школ-інтэрнатаў краіны для дзяцей з асаблівасцямі развіцця і неаднаразовыя факты пошуку ім праз сацыяльныя сеткі і сайты знаёмстваў непаўналетніх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула