БЕЛ Ł РУС

Мітрапаліт Павел папрасіў прабачэння за заўчаснае віншаванне Лукашэнкі з перамогай на выбарах

14.08.2020 / 15:24

Nashaniva.com

Як паведаміў Радыё Свабода прэс-сакратар Беларускай праваслаўнай царквы айцец Сергій Лепін, мітрапаліт Павел выбачыўся за заўчаснае віншаванне Лукашэнкі, якое абурыла вернікаў.

«Мітрапаліт атрымаў інфармацыю пра падзеі ў Беларусі, ён бачыў відэа затрыманняў, яны яго абурылі, жахнулі і засмуцілі», — сказаў айцец Сергій Лепін.

Мітрапаліт учора адказаў на пытанні вернікаў і заклікаў малітоўна падтрымліваць незаконна затрыманых і пакрыўджаных. Такая супольная малітва будзе адбывацца штодня а 13-й гадзіне і суправаджацца хрэсным ходам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула