БЕЛ Ł РУС

Беларуская праграма для жаночага здароўя стала самай папулярнай у свеце ў App Store

24.02.2021 / 18:20

Nashaniva.com

Беларуская праграма для жаночага здароўя Flo ў 2020 годзе зноў стала самай папулярнай у свеце ў App Store, піша Dev.by.

Flo стала праграмай з найбольшай колькасцю запамповак для iPad і iPhone ў катэгорыі Health & Fitness па ўсім свеце ў мінулым годзе. У 2019 годзе першынство ў гэтай катэгорыі таксама было за Flo.

У Flo Health, кампаніі, якая займаецца распрацоўкай сэрвісу, працуе больш за 260 супрацоўнікаў: у Мінску, Лондане, Сан-Францыска. Нядаўна ў кампаніі абвясцілі аб планах адкрыць офіс у Вільні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула