Войскі нямецка-фашысцкіх захопнікаў імкліва прасоўваюцца...
У пятніцу адбудзецца прэм'ера новага беларускага фільму «Дняпроўскі рубеж» Дзяніса Скварцова.
«Дняпроўскі рубеж» Дзяніса Скварцова будзе прадстаўлены 19 чэрвеня ў кінатэатры «Кастрычнік» а 18.00. У карціне, пастаўленай паводле сцэнару Аляксея Дударава, граюць акторы Ігар Сігаў, Анатоль Кот, Ксенія Князева, Ганна Гаршкова.
Кароткі анонс стужкі гучыць так: «Пачатак Вялікай айчыннай вайны, войскі нямецка‑фашысцкіх захопнікаў імкліва прасоўваюцца па тэрыторыі Савецкага саюза. Ваенным часткам, што ахоўваюць Дняпроўскі рубеж, дадзены загад зрабіць горад непрыступнай крэпасцю».
Сайт кінастудыі падсумоўвае змест фільму: «Магілёў – тая ж Брэсцкая крэпасць, толькі аграмадных маштабаў.»
Гэта, як мінімум, шостая стужка на ваенную тэму за апошнія чатыры гады.
Дэбют Дзяніса Скварцова таксама быў звязаны з мілітарнай тэматыкай. «Шчыт Айчыны» – пра выкрыццё заходніх шпегаў у Беларусі – не мае адпаведнікаў у сучасным кінематографе.