БЕЛ Ł РУС

На блогера Vadimati склалі новы пратакол — за парушэнне грамадскага парадку 

3.09.2021 / 15:6

Nashaniva.com

На гарадзенскага блогера Вадзіма Ермашука, які адбывае ў шчучынскім ізалятары 25 сутак арышту, склалі новы пратакол. Пра гэта паведаміла яго сяброўка. Вадзіму можа пагражаць штраф ці адміністрацыйны арышт, паведамляе «Вясна».

Суд будзе ў Гродне, але калі і якім чынам — па скайпе ці з прысутнасцю Вадзіма, пакуль невядома.

«Перадачу ўзялі. У камеры вельмі холадна. Трымаецца, але ўсё даецца складана. Дзякуе ўсім за дапамогу і падтрымку. Усім прывітанне!» — кажа сяброўка Вадзіма пра яго стан.

Вадзіма Ермашука (блогер Vadimati) 19 жніўня асудзілі на 25 сутак адміністрацыйнага арышту за заклікі прыехаць на спартовае масавае мерапрыемства — на скейт-пляцоўку ў Шчучыне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула