БЕЛ Ł РУС

Пяскоў адзначыў смеласць журналіста Дзмітрыя Муратава, які атрымаў Нобелеўскую прэмію міру

8.10.2021 / 12:42

Nashaniva.com

Нобелеўская прэмія міру з'яўляецца высокай ацэнкай працы галоўнага рэдактара «Новай газеты» Дзмітрыя Муратава, заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.

Дзмітрый Муратаў. Фота AP

«Мы можам павіншаваць Дзмітрыя Муратава, ён паслядоўна працуе па сваіх ідэалах. Ён прыхільнік сваіх ідэалаў, ён таленавіты, ён смелы, і, вядома, гэта высокая ацэнка. Мы яго віншуем», — сказаў Пяскоў журналістам.

Нобелеўскую прэмію міру атрымаюць журналісты Марыя Рэса і Дзмітрый Муратаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула