БЕЛ Ł РУС

У гэтым годзе «Ноч расстраляных паэтаў» пройдзе па ўсім свеце — 29 кастрычніка

29.10.2021 / 12:58

Nashaniva.com

Чытанні вершаў памяці расстраляных у сталінскія часы паэтаў праводзяцца вечарам 29 кастрычніка.

Ранейшыя гады такая акцыя праводзілася ў Курапатах, але сёлета было вырашана адмовіцца ад такога фармату з-за боязі затрыманняў, а таксама дадаецца сітуацыя з каранавірусам.

На гэтай карце можна пабачыць, у якіх гарадах і дзе будзе праведзеная акцыя.

29 кастрычніка 1937 года ў Курапатах былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай культуры. Апошнія гады там праходзілі мемарыяльныя мерапрыемствы, калі беларусы збіраліся і ўшаноўвалі памяць расстраляных, чытаючы іх вершы.

Зміцер Дашкевіч прапанаваў правесці «Ноч расстраляных паэтаў» у іншым фармаце

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула