БЕЛ Ł РУС

Паўла Вінаградава паставілі ў СІЗА на вельмі дзіўны ўлік

15.02.2022 / 9:24

Nashaniva.com

Палітвязень Павел Вінаградаў цяпер пастаўлены на ўлік як «схільны да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяў», паведамляюць праваабаронцы.

Такое рашэнне прыняла адміністрацыя турмы ў Жодзіне, дзе сядзіць грамадскі актывіст. Палітвязень у канцы студзеня правёў 7 дзён у ШІЗА.

Раней Вінаградава ўжо ставілі на ўлік як «схільнага да экстрэмізму і іншай дэструктыўнай дзейнасці».

Паўла затрымалі 22 снежня 2021 года. Яго абвінавачваюць паводле трох крымінальных артыкулаў: 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці), 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), 387 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта).

Чытайце таксама:

Павел Вінаградаў напісаў тэкст на выпадак свайго затрымання, дзе распавёў, чым дапамагчы яму і сям'і

Павел Вінаградаў распавёў феерычную гісторыю пра тое, як міліцыянеры яму вярталі самагон

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула