БЕЛ Ł РУС

Брытанскага блогера і грамадзянку Беларусі, затрыманых на Байкануры, адпусцілі

8.05.2022 / 18:05

Nashaniva.com

Учора на Байкануры затрымалі вядомага блогера Рыча Бенджаміна, які вядзе канал Bald and bankrupt, і грамадзянку Беларусі — 31-гадовую Аліну Цалюпу. Але пасля іх ўсё ж адпусцілі.

Бенджамін Рыч, на чый канал падпісана 3,5 мільёна чалавек, расказаў у Інстаграме, што іх затрымалі за спробу паглядзець на касмічны чаўнок «Буран» без спецыяльнага дазволу. Расійская паліцыя дапытвала нечаканых турыстаў некалькі гадзін.

Блогеру выпісалі штраф у 60 фунтаў стэрлінгаў (каля 250 беларускіх рублёў).

Бенджамін Рыч. Фота: Інстаграм

Па яго словах, пасля паліцыя нават правяла ім экскурсію па закрытых частках Байканура, давезла на чыгуначны вакзал і адпусціла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула