У Пружанскім раёне знайшлі пяць загінулых зуброў
У Пружанскім раёне знайшлі трупы пяці загінулых зуброў, паведамляе прэс-служба Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Фота Сяргея Плыткевіча
Паводле папярэдніх звестак, гэтыя зубры належаць да Белавежскай мікрапапуляцыі. Прычыны іх гібелі высвятляюцца.
На месцы здарэння працуе камісія з удзелам прадстаўнікоў тэрытарыяльнага органа Мінпрыроды ды іншых зацікаўленых арганізацый.
Раней, у студзені 2022-га, зубрыны статак са сто асобін пераходзіў раку і праваліўся пад лёд. Тады загінула 21 жывёла.