БЕЛ Ł РУС

Дзмітрый Яраш заклікаў Украіну дапамагчы беларусам стварыць сваё войска і вызваліць Беларусь

4.07.2022 / 9:20

Nashaniva.com

Былы лідар «Правага сектара» выказаў меркаванне, што «ў найбліжэйшай перспектыве Украіна абавязаная правесці спецыяльную ваенную аперацыю па вызваленні брацкай Беларусі» ад рэжыму Лукашэнкі. Пра гэта ён напісаў у Фэйсбуку.

Дзмітрый Яраш. Фота: dyastrub / Facebook

Паводле Яраша, Украіна з дапамогай саюзнікаў павінна аказаць «усю неабходную падтрымку беларускім патрыётам у стварэнні найноўшага беларускага войска».

Мэта, якую бачыць Яраш, — вызваленне Беларусі не толькі ад рэжыму Лукашэнкі, але і ад расійскай акупацыі. Пасля гэтага, паводле яго, Беларусь зможа далучыцца да будучага Балтыйска-Чарнаморскага саюза свабодных народаў.

«Слава беларускім воінам, якія ваююць за нашу і іх свабоду!» — піша Яраш.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула