БЕЛ Ł РУС

Сайт CityDog пачаў эксперымент, каб папулярызаваць беларускую мову

19.07.2022 / 18:9

Nashaniva.com

Як паведаміла рэдакцыя сайта, некаторыя беларускамоўныя тэксты, якія выходзяць на CityDog, цяпер будуць суправаджацца аўдыядарожкамі, агучанымі голасам «купалаўкі» Крысціны Дробыш.

Эксперымент рэдакцыя робіць з упэўненасцю, што дзякуючы такім аўдыятрэкам людзі, якія не вельмі добра размаўляюць па-беларуску, змогуць разумець родную мову лепш — і ў выніку хутчэй яе вывучыць.

Карыстацца новай функцыяй проста: пасля адкрыцця тэксту ўключаецца аўдыядарожка, размешчаная на пачатку матэрыялу, а далей можна проста слухаць падкаст ці сачыць па тэксце за голасам дыктаркі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула