Не выкідайце абгортку ад масла: вось што можна з ёй зрабіць
Абгортку мы звычайна выкідаем. Але ж і яе можна выкарыстаць.
Фота: commons.wikimedia.org
Лішняе смецце прыродзе не трэба, таму варта мінімізаваць яго колькасць. Усё, што можна выкарыстоўваць двойчы і тройчы, варта выкарыстоўваць двойчы і тройчы.
Калі заканчваецца пачак масла, на ўнутраным баку абгорткі ўсё роўна застаецца танюткі слой тлушчу. Проста складзіце абгортку гэтым тлустым слоем унутр і пакладзіце яе ў маразільнік.
Потым, калі будзеце нешта выпякаць у форме (напрыклад, пірог ці торт) ці на блясе, вам трэба будзе змазаць форму ці бляху маслам. Для гэтага выдатна падыдзе абгортка, якую вы загадзя паклалі ў маразільнік: проста развярніце яе. Практычнасць гэтага метаду яшчэ і ў тым, што вам не прыйдзецца мыць рукі пасля гэтай працэдуры.