БЕЛ Ł РУС

У Светлагорску — масавыя затрыманні

15.02.2023 / 11:39

Nashaniva.com

Праваабаронцам вядома мінімум пра семярых затрыманых — чацвярых мужчын і трох жанчын.

14 лютага ў Светлагорску затрымалі некалькі мясцовых жыхароў.

Паведамляецца пра семярых затрыманых. Сярод іх — Анатоль Змітровіч, які да нядаўняга часу быў індывідуальным прадпрымальнікам і актыўным удзельнікам прадпрымальніцкага руху. Ён вядомы таксама як экалагічны актывіст у перыяд будаўніцтва і запуску Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната, калі адбываліся шматлікія выкіды шкодных рэчываў у атмасферу. Апошнім часам працуе ў адным з прадпрыемстваў у галіне аўтасэрвісу.

Яшчэ адна з затрыманых — Таццяна Жураўская, старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Людзі плюс», якое працуе з тымі, каго закранула праблема ВІЧ.

Астатнія затрыманыя працуюць на розных прадпрыемствах горада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула