БЕЛ Ł РУС

У Налібоцкай пушчы жывуць і множацца ўнікальныя дзікія коні ШМАТ ФОТА

23.02.2023 / 0:43

Nashaniva.com

У Рэспубліканскім ландшафтным заказніку «Налібоцкая пушча» жывуць сотні дзікіх тарпанападобных коней пароды конік, якіх у 2019 годзе на бязвыплатнай аснове перадалі заказніку Нідэрланды, піша БелТА. Коней вырашылі вярнуць туды, дзе яны жылі калісьці.

Мэта гэтага праекта — поўнае аднаўленне харчовага ланцужка, які існаваў раней. Прасцей кажучы, дзікія коні маюць выконваць ролю «газонакасілак» — падтрымліваць пашы ў высокапрадуктыўным стане і не даваць ім зарастаць. Гэта дазволіць забяспечваць зуброў, аленяў і іншых жывёл маладымі, сакавітымі і пажыўнымі кармамі.

Тарпанавідных коней катэгарычна нельга карміць, толькі ў суровыя зімы для іх дазваляецца нязначная прафілактычная падкормка.

Ёсць і яшчэ адна ўмова: беларускія ляснічыя не павінны змагацца з драпежнікамі і аказваць дзікім коням ветэрынарную дапамогу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула