БЕЛ Ł РУС

Дэпутата Савіных у Вене сустрэлі воклічам «Жыве Беларусь»

24.02.2023 / 14:29

Nashaniva.com

Дэпутата Андрэя Савіных, які прыехаў з лукашэнкаўскай дэлегацыяй у Вену на Парламенцкую асамблею АБСЕ, сустрэлі прадстаўнікі беларускай дыяспары.

Відэа апублікаваў тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозга».

«Жыве Беларусь!» — крыкнуў дэпутату мужчына.

«Яшчэ адзін», — адказаў Савіных і паспрабаваў хутчэй схавацца ад яго.

На ўчарашнім пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АБСЕ расійскай дэлегацыі і дэлегацыі рэжыму Лукашэнкі дэманстратыўна выдзелілі месцы ў апошнім шэрагу, хоць звычайна пры рассадцы дзейнічае алфавітны парадак.

У АБСЕ расіян і беларусаў-лукашэнкаўцаў пасадзілі на задворках, па-за алфавітам

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула