БЕЛ Ł РУС

Расія гатовая даць Беларусі адтэрміноўку па крэдыце за БелАЭС і дазволіць выплаты ў рублях

28.02.2023 / 8:47

Nashaniva.com

Расійскі ўрад ухваліў праект пратакола, які пераносіць на 2024 год тэрмін пачатку пагашэння Беларуссю крэдыту на будаўніцтва Беларускай АЭС у Астраўцы.

Дакумент падпісаны прэм’ер-міністрам РФ Міхаілам Мішусціным і апублікаваны на расійскім афіцыйным партале прававой інфармацыі.

Гаворка пра змены ў міжурадавым пагадненні ад 2011 года пра крэдыт Беларусі ў 10 млрд даляраў на будаўніцтва БелАЭС.

Праект пратакола прадугледжвае, што пагашэнне крэдыту мусіць пачацца праз 6 месяцаў з даты ўводу ў эксплуатацыю БелАЭС, але не пазней за 1 красавіка 2024 года. Пры гэтым выплачваць яго Беларусь будзе ў расійскіх рублях.

Міністэрству фінансаў і МЗС Расіі даручана правесці перамовы з беларускім бокам і па дасягненні дамоўленасці падпісаць пратакол.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула