З'явіўся трэйлер расійскага серыяла пра Уладзіміра Мулявіна
Трэйлер серыяла «За паўгадзіны да вясны» апублікавалі на анлайн-платформе START, піша «Камсамольская праўда».
Фільм прысвечаны біяграфіі Уладзіміра Мулявіна і яго гурту «Песняры». Сюжэт ахоплівае тры дзесяцігоддзі — пачынаючы з першых крокаў Уладзіміра Мулявіна ў музыцы ў 50-я гады і да стварэння адной з першых савецкіх рок-опер.
Малады Мулявін у выкананні Глеба Калюжнага
Уладзіміра Мулявіна ў серыяле іграюць два расійскія акцёры: маладога — Глеб Калюжны, а ў дарослым узросце — Арцём Валабуеў, які аказаўся вельмі падобны на свайго героя.
Сталы Мулявін у выкананні Арцёма Валабуева
Праўнучка Мулявіна Ліда сыграла сваю ўласную бабулю ў дзяцінстве, то-бок дачку Мулявіна Марыну.
Праект хоць і расійскі, але ў яго стварэнні бралі ўдзел і беларусы: сцэнарыст карціны Руслан Старыкоўскі, адзін з рэжысёраў, удзельнік каманды КВЗ БДУ Кірыл Папакуль, а таксама прадзюсар серыяла Аляксей Трацюк, таксама выхадзец з каманды КВЗ БДУ.
Чытайце таксама:
Стары хіт «Песняроў» увайшоў у саўндтрэк да камп'ютарнай гульні
Беларускія 90-я. Рок адусюль, беларуская мова, бчб на БТ — якім быў шоўбіз і тагачасныя медыя?