На кніжнай выставе ў Мінску дабіўся трыумфу «Генацыд беларускага народа»
Падчас ХХХ Міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша, якая днямі праходзіць у Мінску, вышэйшую ўзнагароду нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» атрымалі кнігі пад рэдакцыяй генеральнага пракурора Андрэя Шведа, паведаміла прэс-служба Генеральнай пракуратуры.
Кнігі «Генацыд беларускага народа» і «Генацыд беларускага народа. Лагеры смерці» ўганаравалі гэтай прэміяй у намінацыі «Трыумф».
Чытайце таксама:
«Беларусьфільм» выпусціць мультфільм пра генацыд. А на крытыку адказвае: Прыходзьце і разграбайце
Генпракурор Швед патлумачыў, навошта яны хочуць судзіць памерлых нацыстаў
Намеснік міністра інфармацыі любіць Караткевіча і Маўра, але галоўныя творцы не яны