БЕЛ Ł РУС

Google Pay памылкова разаслаў карыстальнікам грошы. Кампанія дазволіла пакінуць іх сабе

7.04.2023 / 21:24

Nashaniva.com

Днямі некаторых карыстальнікаў Google Play парадавалі нечаканыя грашовыя ўзнагароды на іх акаўнты. Сума вагалася ад 10 да 1000 даляраў, а перавод суправаджаўся паведамленнем пра «догфудзінг» (dogfooding). Гэты тэрмін ужываецца падчас унутранага тэставання праграмнага забеспячэння.

Пазней Google прызнаў памылку і адправіў карыстальнікам паведамленні, што праблема была вырашаная, а перавод ануляваны. Тым жа, хто ўжо паспеў патраціць грошы, Google дазволіў пакінуць сітуацыю як ёсць без аніякіх далейшых дзеянняў.

Чытайце таксама:

Стварылі першую ў свеце аўдыясістэму з тубуса супрацьтанкавай зброі

Беларускія брэнды прыдумалі мерчы ў адказ на адмову лукашыстаў ад беларускай лацінкі

Бывае раз на 10 000 гадоў. Астраномы ашаломленыя самым яркім усплёскам гама-прамянёў у гісторыі назіранняў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула