Навука і тэхналогіі11

Бывае раз на 10 000 гадоў. Астраномы ашаломленыя самым яркім усплёскам гама-прамянёў у гісторыі назіранняў

Дзіўная ўспышка адбылася ў галактыцы за 2 мільярды светлавых гадоў ад нас.

Усплёск гама-прамянёў вачыма XMM-Newton observatory Еўрапейскага Касмічнага Агенцтва. Выява: ESA/XMM — Newton/M. Rigoselli (INAF)

Гама-ўсплёск, прыкладна ў 70 разоў ярчэйшы за любы з раней зафіксаваных, быў зарэгістраваны яшчэ 9 кастрычніка мінулага года. Цяпер даследчыкі кажуць, што падобная падзея здараецца адзін раз на 10000 гадоў. Дзіўная ўспышка адбылася ў галактыцы за 2 мільярды светлавых гадоў ад нас. Новае даследаванне, якое падрабязна апісвае аспекты выбуху, у канцы сакавіка было апублікаванае ў The Astrophysical Journal Letters.

Хоць зафіксаваны ўсплёск (афіцыйная назва якога GRB 221009A), верагодна, не самы яркі з тых, што калі-небудзь здараліся ў гісторыі Сусвету, гэта ўсё ж «верагодна, самы яркі ўсплёск рэнтгенаўскіх і гама-прамянёў з моманту ўзнікнення чалавечай цывілізацыі»: большасць гама-інструментаў у космасе не змаглі вымераць яго сапраўдную інтэнсіўнасць, бо былі літаральна аслепленыя святлом.

Гэта прынесла з’яве мянушку «BOAT», або «самая яркая за ўвесь час» (Brightest Of All Time).

Грандыёзная з'ява BOAT можа падацца нязначнай на гэтай выяве. Выява: International Gemini Observatory/NOIRLab/NSF/AURA/B. O’Connor (UMD/GWU) & J. Rastinejad & W Fong (Northwestern Univ); абробка выявы: T.A. Rector (University of Alaska Anchorage/NSF’s NOIRLab), M. Zamani & D. de Martin (NSF’s NOIRLab)

Усплёскі гама-выпраменьвання, як мяркуецца, адбываюцца, калі масіўныя зоркі сутыкаюцца або гінуць і саступаюць месца чорным дзірам. Гэта, імаверна, самыя вялізныя выбухі ў Сусвеце — мацнейшыя за бліскучыя звышновыя, якія таксама адзначаюць смерць зорак.

Існуюць доўга- і кароткачасовыя гама-ўсплёскі. Gizmodo распавядае, што кароткія падзеі часцей асацыююцца са зліццём зорак і ўтварэннем чорных дзірак, у той час як больш працяглыя (даўжэй за дзве секунды) усплёскі звязаныя са смерцю зорак.

Смерць зорак часам прыводзіць да ўзнікнення масіўных звышэнергетычных бруй (джэтаў) матэрыялу. Калі гэтыя бруі накіраваныя проста на Зямлю — як гэта адбылося пры «нядаўнім» выбуху — гэта робіць гама-прамяні асабліва яркімі з нашага пункту гледжання.

Усплёскі гама-выпраменьвання хуткаплынныя і могуць узнікаць у любой кропцы неба. Таму астраномам нашмат прасцей назіраць за іх «паслясвячэннем», чым за першапачатковай бліскучай успышкай. На працягу некалькіх тыдняў пасля першай успышкі рэнтгенаўскае святло рассейвалася пылам Млечнага Шляху. Гэта прывяло да з'яўлення некалькіх пылавых кольцаў, найбліжэйшае з якіх знаходзіцца прыкладна ў 1300 светлавых гадах ад нас, а самае аддаленае — прыкладна ў 61000 светлавых гадоў, на другім баку Млечнага Шляху.

Ілюстрацыя таго, як чорная дзюра выкідвае бруі (ці джэты) радыяцыі ў Сусвет. Графіка: NASA’s Goddard Flight Research Center

Навукоўцы спадзяюцца, што гама-прамяні неўзабаве можна будзе выкарыстоўваць для выяўлення гравітацыйных хваль — рабізны ў прасторы-часе, выкліканай каласальнымі падзеямі кшталту зліцця чорных дзір. Гравітацыйныя хвалі ледзь улоўна змяняюць колькасць часу, які патрабуецца святлу, каб дасягнуць нас з аддаленых крыніц. Гэтыя ледзь улоўныя змены ў прасторы-часе сёння выяўляюцца з дапамогай дэтэктараў гравітацыйных хваль LIGO і Virgo.

Тэорыю аб тым, што гравітацыя павінна распаўсюджвацца з хуткасцю святла, як хвалі, якія праходзяць праз саму прастору-час, упершыню высунуў Альберт Эйнштэйн. Пасля дзесяцігоддзяў мэтанакіраваных пошукаў навукоўцы нарэшце абвясцілі ў 2016 годзе, што яны заўважылі прадказаную Эйнштэйнам рабізну, што з’явілася пасля сутыкнення пары чорных дзір.

Яшчэ больш важнай мэтай з'яўляецца вызначэнне фону гравітацыйнай хвалі — вы можаце ўявіць гэта як увесь акіян гравітацыйных хваль, якія дынамічна перасякаюцца, узнікаючы ў выніку сутыкненняў чорных дзір і нейтронных зорак па ўсім космасе. Даследчыкі спадзяюцца, што менавіта крыніцы гама-выпраменьвання могуць быць выкарыстаныя для выяўлення гравітацыйных хваль вакол нас.

Каментары1

  • В воду посмотрел
    06.04.2023
    Это знамение. Следует ожидать долгосрочный, изматывающий, экономический кризис, падение уровня жизни, уменьшение рождаемости у млекопитающих.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын38

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну3

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын38

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць