Турцыя запусціць у космас спадарожнік уласнай распрацоўкі
Гэта адбудзецца 11 красавіка. Запусціць турэцкі спадарожнік кампанія Space X з базы касмічных сіл Вандэнберг у ЗША.
Фота: iletisim.gov.tr
«Турцыя працягне ўдзел у глабальнай касмічнай гонцы за кошт падрыхтаваных чалавечых кадраў, забяспечаных магчымасцяў і тэхналогій уласнай распрацоўкі», — напісаў у сваім тэлеграм-канале прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган.
IMECE — гэта аптычны спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, які распрацавалі ў турэцкім Інстытуце касмічных тэхналогій. Распрацоўваць праект пачалі ў 2017 годзе.
Спадарожнік разлічаны на 5 год.
Чытайце таксама:
Расія абвінаваціла Украіну ў «спробах уздзеяння на спадарожнікі»
Кітайскі спадарожнік, імаверна, зрабіў серыю лазерных стрэлаў над Гаваямі
«Гэта будзе як Пэрл-Харбар». Ці рэальны напад Расіі на спадарожнікі Захаду ў космасе